![]()
Нашыя продкі на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Беларусі Расеяй тройчы браліся за зброю. Існуе думка пра нібыта адвечную санлівую пакорлівасць нашага народа. Аднак не хто-небудзь іншы, а якраз нашыя продкі на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Беларусі Расеяй тройчы браліся за зброю, каб вырвацца са смяротных абдымкаў імперыі. Увесну 1794 года беларусы разам з палякамі і жамойтамі падняліся на паўстанне, якое ўзначаліў наш зямляк Тадэвуш Касцюшка. На беларускіх землях барацьбой кіраваў палкоўнік Якуб Ясінскі. Ён хацеў знішчыць прыгон, пісаў па-беларуску звернутыя да сялян вершаваныя пракламацыі. Змагары спявалі «Песню беларускіх жаўнераў»:Помнім добра, што рабілі,Як нас дзёрлі, як нас білі. Докуль будзем так маўчаці?Годзе нам сядзець у хаце!Нашто землю нам забралі?Пашто ў путы закавалі?Дочкі, жонкі нам гвалцілі. Трэ, каб мы ім заплацілі!Коней нам пазаязджалі,Што хацелі, то і бралі. Пойдзем жыва да Касцюшкі,Рубаць будзем маскалюшкі!Паўстанцы ўзялі ўладу ў Вільні, Горадні, Наваградку, Берасці, Слоніме, Пінску, Ваўкавыску, Кобрыні, Ашмяне, Лідзе, Браславе.