![]()
Як стварыць найбуйнейшы музычны партал Беларусі насуперак усяму. 2 сьнежня беларускі музычны інтэрнэт-партал TuzinFM адзначыў 15-годзьдзе. У гэты дзень у Менску прайшоў канцэрт «Героі году», які «Тузін» апошнія пяць гадоў праводзіць у фармаце музычнай прэміі — галоўнаму музычнаму адкрыцьцю і найлепшаму гурту году. Напярэдадні Свабода пагутарыла з заснавальнікамі праекту пра гісторыю яго стварэньня і разьвіцьця, паведамляе «Радыё Свабода». Што такое TuzinFMПрыватны некамэрцыйны партал, створаны, каб прасоўваць і папулярызаваць беларускую (найперш беларускамоўную) музыку. Гэта гіт-парады, найбуйнейшы легальны каталёг беларускамоўных песень, навіны айчыннай альтэрнатыўнай музыкі, энцыкляпэдыя, дзе ў альфабэтным парадку разьмешчаныя старонкі выканаўцаў, а таксама канцэрты, разнастайныя праекты, радыё і тэлепраграма. «„Тузін“ — выдатны прыклад упартай добраахвотнай працы на карысьць беларускай культуры, — падсумоўвае музычны журналіст, крытык, прадусар і кіраўнік праекту Experty.