![]()
Прымусовая падпіска для настаўнікаў – даўно не навіна, але цяпер ёй вырашылі ахапіць не толькі іх. Што мы чытаем і ці чытаем штосьці ўвогуле? Кліпавае мысленне, эпоха сацыяльных сетак… Нешта ж чытаем?! Сістэма кнігарняў «Белкніга» распавяла пра свой рэйтынг продажу рознага роду выданняў. Год заканчваецца – варта падводзіць вынікі. Лідзіруе «Дзіцячы атлас Беларусі» — пазнавальная кніга выдавецтва «Мастацкая літаратура». Прададзена 636 асобнікаў па ўсёй краіне. Далей ідуць «Гэта Беларусь, дзетка!» (493 асобнікі), раман «Ноч» Віктара Марціновіча (!), зборнік «Беларускія казкі» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча. Прасцей кажучы, застаюцца ў трэндзе пазнавальныя рэчы, сучасная проза і незанудная класіка… А казкі – казкі ў нашых шыротах заўжды па-за канкурэнцыяй! Іншая гісторыя з прэсай. Тут мы ўжо можам казаць пра масавасць, але чым яна забяспечваецца? Не заўжды цікавасцю ды эксклюзіўнасцю інфармацыі. Хутчэй, варта казаць пра агрэсіўны піяр многіх дзяржаўных выданняў.