«Хачу пазнаёміць сьвет зь Беларусьсю»

Школьніца расказвае пра беларускія замкі ў мультфільмах. 13-гадовая выхаванка магілёўскай студыі анімацыйных фільмаў «Аловак» Вераніка Радыёнава робіць плястылінавыя мульцікі пра славутыя мясьціны Беларусі. Юную мультыплікатарку захапляюць замкі. Яна ўзялася стварыць цыкль мультфільмаў пра іх. Першы прысьвяціла Мірскаму замку. Цяпер працуе над мультфільмам пра Нясьвіскі, пiша «Радыё Свабода». Гісторыя посьпеху юнай мультыплікатаркіСёлета на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў Магілёве Веранічын мультфільм «Легенда пра Мірскі замак» журы конкурсу «Дзіцячая анімацыйная творчасьць» назвала «Самым спазнавальным мультыплікацыйным фільмам». Кіраўніцтва замкавага комплексу «Мірскі замак» запрасіла Вераніку зь сям’ёй і кіраўніцай студыі анімацыйных фільмаў «Аловак» Анастасіяй Клачковай на экскурсію. У музэі кажуць, што самі зьбіраліся зрабіць фільм пра замак для дзяцей, але Вераніка іх апярэдзіла. «Адна справа — паказаць дзецям дакумэнтальны фільм, зроблены дарослымі.