Раман Ганчароў: Бел-чырвона-белы сцяг павінен быць ушанаваны

Гэта наша гістарычная памяць. Менскі абласны каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Раман Ганчароў выступіў у падтрымку законапраекту аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці бел-чырвона-беламу сцягу як першай дзяржаўнай сімволікі, перадае сайт bchd. info. Сам ён актыўна збірае подпісы за гэта ў Маладзечна. “Бел-чырвона-белы сцяг павінен быць ушанаваны, бо гэта наша гістарычная каштоўнасць. Гэта памяць. Далучайцеся да нашай кампаніі”, - заклікаў Раман Ганчароў.