![]()
Дзейнасць праваабаронцаў ніколі не заставалася па-за ўвагай дзяржавы. 10 снежня ў Міністэрстве юстыцыі ў Парыжы беларускаму праваабаронцу Леаніду Судаленка была ўручана прэмія Французскай рэспублікі «Свабода – Роўнасць – Братэрства» за 2018 год. “Такая адзнака маёй праваабарончай дзейнасці цешыць і натхняе, – распавёў Леанід Судаленка сайту palitviazni. info. – Гэта такі своеасаблівы аванс усім беларускім праваабаронцам і пасланне, што мы не адны”. Нагадаем, штогод 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека Нацыянальная кансультатыўная камісія па правах чалавека Францыі узнагароджвае 5 праваабарончых арганізацый з розных краін свету прэміяй Французскай рэспублікі «Свабода, роўнасць і братэрства» за іх уклад у справу абароны правоў чалавека. Менавіта гэты дзень Генеральнай Асамблеяй ААН была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Прэмія «Свабода-Роўнасць-Братэрства» штогод прысуджаецца Французскай Рэспублікай за ўклад у абарону правоў чалавека. Прэмія, заснаваная ў 1988 годзе, прысуджаецца асобным асобам або арганізацыям, па-за залежнасці ад іх нацыянальнай прыналежнасці або дзяржаўных межаў, за канкрэтны ўклад у абарону правоў чалавека ў Францыі і за мяжой.