Мікалай Статкевіч: Здолелі ў 2017-м, здолеем і ў 2019-м!

Дадатковыя сродкі ў бюджэт прапануем атрымаць шляхам скарачэння паловы з соцен тысяч чыноўнікаў і «праваахоўнікаў». Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook палітык Мікалай Статкевіч. - Прэзідыум Народнай Грамады абураны чарговай спробай улады ўвесці дадатковыя паборы з беспрацоўных. Замест таго, каб дапамагчы людзям, якія не могуць знайсці тут годную працу з-за правальнай эканамічнай палітыкі рэжыма, улада спрабуе залезці да іх у кішэні. Дадатковыя паборы з часовых эканамічных мігрантаў, вымушаных шукаць магчымасць пракарміць свае семі за мяжой, толькі прымусяць іх назаўсёды пакінуць нашу краіну. Беларусь страціць найбольш дынамічны слой насельніцтва і яго нашчадкаў. Мы лічым паўторную спробу абкласці паборамі дармаедаў злачынствам супраць народа і будучыні Беларусі. Мы заклікаем уладу адмяніць незаконны дэкрэт нумар 1 і адмовіцца ад незаконных пабораў. Дадатковыя сродкі ў бюджэт мы прапануем атрымаць шляхам скарачэння паловы з соцен тысяч чыноўнікаў і праваахоўнікаў, а таксама продажам шматлікіх прэзідэнтскіх рэзідэнцый і лімузінаў.