![]()
Прэмія ўручаецца за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу. Прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу, 10 сьнежня атрымалі Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў і Вольга Мікалайчык. Імпрэзу адкрыў праваабаронца Алесь Бяляцкі, ляўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча 2014 году. Ён распавёў пра новую публічную пляцоўку «Тэрыторыя правоў». Алесь Бяляцкі Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук павіншаваў са стварэньнем яшчэ адной пляцоўкі – «Тэрыторыі правоў». Ён узгадаў Сэрвантэса, які 5 гадоў правёў у зьняволеньні, Аляксандра Салжаніцына, якому празь дзень споўнілася б 100 гадоў і які пісаў пра злачынствы сталінскіх лягераў. Аляксандар Лукашук «Прэмія хоць і была заснаваная адносна нядаўна – у 2013 годзе, але ляўрэатаў ужо шмат. Хацелася б мець магчымасьць не ўручаць гэтую прэмію, але пакуль не атрымліваецца», – заўважыла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай.