![]()
Сяргей Ляховіч - пакуль што адзіны беларускі баксэр, які стаў чэмпіёнам сьвету ў супэрцяжкай вазе сярод прафэсіяналаў. Сяргей Ляховіч — першы і пакуль што адзіны беларускі баксэр, які стаў чэмпіёнам сьвету ў супэрцяжкай вазе сярод прафэсіяналаў. У 2006 годзе ён перамог тагачаснага чэмпіёна па вэрсіі WBO Лэймана Брустэра. Цяпер Ляховічу 42 гады, але ён кажа, што не зьбіраецца завяршаць прафэсійную кар’еру, і рыхтуецца да новых баёў. У папярэднім баі ў лістападзе 2017 году ён перамог мэксыканца Рамона Аліваса. Сяргей Ляховіч з дачкой і сынам сёлета на Вялікдзень Зорным момантам на прафэсійным рынгу для Ляховіча стала чэмпіёнская перамога ў 2006 годзе над амэрыканцам Лэйманам Брустэрам. На відэа таго бою чуваць, як паміж раўндамі трэнэр Кені Ўэлдан кажа Сяргею баксаваць на далёкай дыстанцыі: «Калі ты думаеш, што можаш мерыцца сілай з гэтым хлопцам і так выграць гэты бой, ты памыляесься». Але цягам бою Ляховіч ня раз ішоў на абмен ударамі і ўпэўнена перамог, хоць у 7-м раўндзе яму давялося стаць на калена пасьля накдаўну.