![]()
Тутбай зарабляе грошы ў Беларусі, дапасоўваючыся да мясцовых рэаліяў. «Зісер і Золатава заслугоўваюць званьня Героя Беларусі», — заявіў рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч у «Клюбе рэдактараў». «Мы павінны ганарыцца тым, што інфармацыйны парадак дня вызначае ня Яндэкс, а свае беларускія СМІ», — сказаў Марціновіч. Спачуваю працаўнікам Тут. баю ў сувязі з крымінальнай справай за «крадзеж» інфармацыі. Дзеяньні ўлады, а менавіта паліцэйскі «наезд», былі непрапарцыянальныя, не адэкватныя сытуацыі. Але цяпер, калі справа выявілася не такой страшнай, можна выказаць і крытыку. Дазволю сабе не пагадзіцца са сп. Марціновічам і вылучыць альтэрнатыўную, але падобную катэгарычнасьцю і спрэчнасьцю заяву: «Лукашэнка і Тут. бай — аднаго поля ягады!»Тутбай зарабляе грошы ў Беларусі, дапасоўваючыся да мясцовых рэаліяў — нармальны рынкавы падыход. Але інфармацыйны рынак — ня проста пляцоўка і спосаб заробку. Гэта магутная адукацыйная, выхаваўчая і ідэалягічная плятформа, можна сказаць, грамадзкая інстытуцыя.