![]()
Журналіст змагаецца з судамі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У пяці судах Гомельскай і Брэсцкай абласцей чакаюць журналіста-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага. Чатыры з іх маюць разгледзець адміністрацыйныя пратаколы супраць яго за незаконны выраб прадукцыі СМІ, пяты – за непавагу да самога суда, піша Гомельская вясна. Улады праз міліцыю, суды проста дабіваюць мяне штрафамі, пераследам, запалохваннямі, выштурхоўваюць з інфармацыйнага поля, каб не наступаў нікому на хвост сваімі сюжэтамі. Праўдзівая карцінка ім не даспадобы , – кажа Кастусь Жукоўскі. У Калінкавіцкі раённы суд паступілі адразу два адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні Жукоўскага, якія склаў участковы інспектар РАУС Сяргей Ціхіня нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканала Белсат. Адзін за відэасюжэт У Калінкавічах развальваецца шматкватэрны жылы дом, другі – за расповед пра прымусовую вітамінізацыю жыхароў яблыкамі. (Райвыканкам дырэктыўным лістом абавязваў гаспадаркі раёна арганізаваць продаж яблыкаў насельніцтву і даць пасля справаздачу пра выкананне.