Кампанія «Стоп-бензін» па-французску

У Беларусі цягам года істотна падаражэла цана на паліва для аўтамабіляў. На вуліцы гарадоў французаў выштурхнулі дзеянні ўрада, які вырашыў абкласці аўтамабільнае паліва дадатковым падаткам. У выніку цана самага папулярнага ў Францыі дызельнага паліва вырасла на 23% цягам года. Такія дзеянні ўрада тлумачыліся клопатам пра экалогію. Згодна задуме, паступова, з ростам цэн, спажыўцы будуць вымушаныя адмовіцца ад уласных аўтамабіляў, узамен абраўшы грамадскі транспарт і электрамабілі. Але на практыцы выйшла інакш. Змяненні закранулі ў асноўным найменш абароненыя слаі насельніцтва, для якіх пытанні экалогіі і “зялёнай эканомікі” другасныя, паколькі штодня яны занятыя задачамі забеспячэння годнага існавання. Сімвалам пратэстаў стала “жоўтая люмінісцэнтная камізэлька” – такую рэч, згодна французскаму заканадаўству, мусяць перавозіць у машынах усе ўласнікі аўтатранспарта. Мітынгоўцы, калі праглядзець шматлікія фотарэпартажы з месцаў падзей, не надта пераймаліся пытаннямі выбару метадаў змагання за свае правы.