Берасцейцы: На плошчу выходзім кожную нядзелю

Як змагаюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці. Пратэсты супраць пабудовы акумулятарнага заводу пад Берасьцем працягваюцца амаль год — са студзеня 2018-га. За гэты час актывісты сабралі каля 40 тысяч подпісаў супраць шкоднай вытворчасьці, неаднойчы сустракаліся з кіраўніцтвам гораду і прадстаўнікамі фірмы-забудоўшчыка, разаслалі некалькі соцень зваротаў у розныя інстанцыі. 5 сьнежня групу з чатырох актывістаў прыме міністар прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Худык. Свабода даведалася, чаго праціўнікі заводу чакаюць ад сустрэчы. «Мы падрыхтавалі 800 старонак матэрыялаў»«Думаю, сустрэча будзе доўгая, — кажа адзін зь яе меркаваных удзельнікаў, актывіст Дзьмітры Бекалюк. — Усе адказы, якія мы за год атрымалі зь міністэрства, усе лісты — гэта можна назваць адным словам: дыскрэдытацыя міністэрства. Зараз у міністра задача — ачысьціцца ад гэтага бруду і правесьці канструктыўны дыялёг. Мы да яго гатовыя, падрыхтавалі 800 старонак матэрыялаў.