![]()
Партыя Мікалая Статкевіча апублікавала праект праграмы «Беларусь, якую мы пабудуем». Партыя Мікалая Статкевіча апублікавала праект праграмы «Беларусь, якую мы пабудуем». У праекце падрабязна апісваюцца зьмены, якія «Народная грамада» хоча правесьці пасьля прыходу да ўлады. Партыя Статкевіча, дарэчы, адмовілася ад дадатковай назвы «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя». Цяпер яна называецца проста «Народная грамада» і пазыцыянуецца як «партыя сапраўдных сацыял-дэмакратаў», паведамляе «Радыё Свабода». Праграма складаецца з больш як паўсотні старонак. Пачынаецца яна з 20 тэзісаў беларускай сацыял-дэмакратыі пра агульны намер пабудаваць багатую, бясьпечную і справядлівую дзяржаву пад бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй». Праграма закранае ўсе аспэкты дзяржаўнага жыцьця: палітыку, эканоміку, адукацыю, войска, ахову здароўя, культуру. Коратка пра галоўнае:ДэбюракратызацыяСкароцяць колькасьць міністэрстваў і дзяржаўных службоўцаўЧыноўнікаў пазбавяць прывілеяў і льготаўЭлектронная дзяржава Абарачэньне дакумэнтаў пяройдзе ў сеціваГаласаваць на выбарах можна будзе праз інтэрнэтID-карта грамадзяніна заменіць усе дакумэнты і дазволіць карыстацца ўсімі дзяржаўнымі паслугаміПрэзыдэнт і прэм’ер-міністарПераход да парлямэнцка-прэзыдэнцкай дзяржавы з абмежаваньнем паўнамоцтваў прэзыдэнтаПарлямэнт будзе абірацца паводле зьмешанай сыстэмы зь вяртаньнем паўнамоцтваў на ўзор 1996 годуЗа мінімум 25% адсутнасьці на працы дэпутатаў будуць пазбаўляць мандатуСудовая ўладаСудзьдзі будуць абірацца пажыцьцёваАбавязковыя відэазапісы і трансьляцыя адкрытых працэсаў.