Як расейская сьпявачка натхнілася беларушчынай

Чэмпіёнка сьвету ў фольк-музыцы дакранулася да жывога беларускага слова. Па выніках галасаваньня на музычным партале Tuzin. fm найлепшым альбомам восені-2018 стаў «Беларускі альбом» расейскай сьпявачкі Мілы Ражковай — амаль двухразовая перавага над канкурэнтамі. Гэта першы выпадак, калі на вяршыню беларускага чарту трапіла паўнавартасная праграма замежнага артыста. Карэспандэнт (Свабоды https://www. svaboda. org/a/29630660. html) Ігар Карней распытаў маскоўскую выканаўцу, як яна натхнілася беларускай мовай і музычнай культурай. Міла Ражкова на фэстывалі «Музыка лета» ў Маскоўскай вобласьці Чэмпіёнка сьвету ў фольк-музыцыМіла Ражкова нарадзілася ў Ніжнім Ноўгарадзе, цяпер жыве ў Маскве. Скончыла Ніжагародзкую дзяржаўную кансэрваторыю імя Глінкі, займалася на фартэпіяна і клясычнай гітары. У 1987 годзе прыйшло першае прызнаньне — перамагла ў конкурсе аўтарскай песьні ў родным горадзе. Не адмаўляла сабе ў жанравых экспэрымэнтах: нейкі час выступала ў поп-гурце «Божья коровка».