Палута Бадунова: Что мы ведаем пра адну са стваральніц БНР

Яна была першым сакратаром-міністарам ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларуская палітычная дзяячка Палута (Пелагея) Бадунова нарадзілася 7 верасня 1885 году ў мястэчку Навабеліца (цяпер адзін з раёнаў Гомелю), піша harodniaspring. org. Яе бацька, Аляксандар Восіпавіч, арандаваў невялікі маёнтак, што і было асноўным прыбыткам сямі, у якой гадавалася сямёра дзяцей. Палута скончыла двухкласную вучэльню ў Буйнічах каля Магілёву, а потым здала іспыты на хатнюю настаўніцу расейскай мовы і геаграфіі. З 1905 году пачала працаваць у школах Гомельскага павету. У 1914+17 гадах вучылася на гісторыка-літаратурных курсах у Петраградзе, дзе і адбылося знаёмства з асяродкам беларускай інтэлігенцыі. У чэрвені 1917 года абраная сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Была дэпутаткай Петраградскага Савету рабочых і сялянскіх дэпутатаў. З 5 жніўня 1917 году – сябра рэвізійнае камісіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый у Менску. Брала ўдзел у працы І Усебеларускага зезду.