«Памятаю Беларусь з дзяцінства»: невядомая гісторыя графаў Прушынскіх

Станіслаў Прушынскі распавёў пра сямейную прыхільнасць да беларушчыны. Аднаго разу некалькі беларускіх журналістаў зайшлі папіць кавы ў Radio Cafe насупраць Цэнтральнага вакзалу ў Варшаве. Гутаркі і цікавы пан прысеў да гасьцей, каб прывітацца. Ён аказаўся ўласьнікам. Слова за слова, і журналісты сталі слухачамі цікавай гісторыі, у цэнтры якой аказалася Беларусь, піша «Радыё Свабода». Станіслаў Прушынскі — родны брат «графа» Аляксандра Прушынскага, які ў 1990-я гады прыехаў з Канады ў Менск, каб стаць прэзыдэнтам Беларусі. Прэзыдэнтам ён так і ня стаў, але ў Менску жыць застаўся. Прыблізна ў гэты самы час малодшы брат «графа» пераехаў з Канады ў Варшаву, дзе жыве дагэтуль. Але першыя гады жыцьця пана Станіслава зьвязаныя зь Беларусьсю. Дзяцінства ў Рагозьніцы— Я памятаю Беларусь зь дзяцінства. Я хоць і нарадзіўся ў Варшаве ў 1935 годзе, але перад вайной мы кожнае лета праводзілі ў дзядулі ў Рагозьніцы пад Ваўкавыскам. Гэта быў вялікі палац.