![]()
Прапануем вашай увазе падборку таго, што было яму прысвечана ў розныя гады. Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстанне – спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў лістападзе і снежні 1920 г. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым бальшавіцкім войскам. Гэтыя падзеі паклалі пачатак святкаванню Дню Герояў – неафіцыйнаму нацыянальнаму святу, якое адзначаецца 27-га лістапада, пiша racyja. com. Прапануем вашай увазе падборку таго, што ў розныя гады было прысвечана памяці антыбальшавіцкага Слуцкага збройнага чыну. Паштоўкі: Запрашэнне на святкаванне 39-х угодкаў Слуцкага паўстання ў Вікторыі (Аўстралія, 1959). Паштоўка прысвечаная Слуцкаму паўстанню, якая была выдадзеная ў Беларусі ў 2000-х. Паштоўка выдадзеная беларусамі Беластока да 100-годдзя БНР.