Сёння – дзень народзінаў Ўладзіміра Караткевіча

20 незвычайных фактаў пра пісьменніка. 26 лістапада — дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч, піша svaboda. org. Яго, адкрывальніка ў нашай літаратуры гістарычна-дэтэктыўнага жанру, неверагодна цікава чытаць. Пра гэта Ўладзімер Сымонавіч выдатна ведаў і сам; ён любіў казаць: «. . . Пісаць трэба так, каб вашы кнігі зь бібліятэк кралі. Мае крадуць», — дадаваў ён праз паўзу. Сёньня герой маіх 20 незвычайных фактаў — Уладзімер Караткевіч. 1. З асаблівым натхненьнем працаваў падчас савецкіх сьвятаў і парадаўУ лісьце да сваёй маскоўскай перакладчыцы Валянціны Шчадрыной пісаў: «. . . Правда и то, что никогда мне так хорошо не работается — загадочная, сакральная белорусская душа! — как тогда, когда звучат марши, люди махают транспарантами и т. д. » 2. Ларыса Геніюш не магла дараваць Караткевічу ягонай любові да Бахуса«. . . ён мяне баіцца.