![]()
Спогады камандзіра Слуцкай брыгады. Сайт jivebelarus. net апублікаваў успаміны капітана Антона Сокал-Кутылоўскага. Я маю шчасьце і гонар сёньня падзяліцца з вамі сваімі асабістымі ўспамінамі, што мне давялося чуць, бачыць і перажываць ў зьвязку з Слуцкімі падзеямі. 24 гады таму назад у лістападзе месяцы 1920 году невялікая кучка інтэлігенцыі і сялян Случчыны ўхапілася за аружжа і кінулася фанатычна бараніць сваю мілую Случчыну ад бальшавіцкай навалы. Ці ж ня былі дарэмнымі тыя ахвяры, якія нацыянальнасьведамыя случакі злажылі на аўтар свае дарагое Бацькаўшчыны, бяручы ўдзел у змаганьні? Што ж змусіла гэтую невялічкую кучку людзей выступіць са зброяй у руках супроць непараўнальна большае сілы ворага?Каб на гэтыя пытаньні даць сапраўдны адказ, прыходзіцца сягнуць некалькі назад, у гісторыю царскае Расеі астатніх 20 год. Як ведама, пры расейскім урадзе ня было нават і мовы пра Беларусь. Расейская гісторыя гэткае назвы ня знала. Замест беларусаў, ісконных жыхароў свае Бацькаўшчыны, значыліся жители Северо-Западного края России.