![]()
Баявы афіцэр нарадзіўся ў сям’і беларускага шляхціца. 7 лютага 1892 г. у Пінскім павеце нарадзіўся Антон Сокал-Кутылоўскі – адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец, праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГ, піша radabnr. org. Нарадзіўся ў сям’і беларускага шляхціца. У 1910 скончыў Панявескую настаўніцкую сэмінарыю, працаваў настаўнікам на землях сучаснай Летувы. З 1913 па 1915 год у Петраградзе навучыўся на політэхнічных курсах, дзе атрымаў спэцыяльнасьць «тэхнік сельскага вогнестойкага будаўніцтва». Скончыў геаграфічны факультэт Пэтэрбурскага ўнівэрсытэту ў 1914. У 1915 годзе прызваны ў расейскую армію. У 1916 годзе пасьля Казанскай вайсковай вучэльні накіраваны на фронт Першай сусьветнай вайны. Удзельнічаў у баях пад Вільняй і ў Галіцыі. Унтэр-афіцэр, прапаршчык, капітан. Узнагароджаны Георгеўскім крыжам. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 жыў на сваім хутары. У жніўні 1918 паехаў да войскаў генэрала Денікіна ў Растоў-на-Доне. Ваяваў у яго частках са жніўня 1918 да студзеня 1919.