![]()
У Слуцку мітынгавалі ў гонар абаронцаў радзімы ад бальшавікоў. Больш за 50 актывістаў зь Менску, а таксама каля дзесяці мясцовых жыхароў правялі ў Слуцку мітынг з нагоды 98-ых угодкаў Слуцкага збройнага чына — узброенай абароны слуцкіх земляў у 1920 годзе, паведамляе «Радыё Свабода». Тады некалькі тысяч жыхароў цяперашніх Слуцкага, Капыльскага і Салігорскага раёнаў са зброяй у руках выйшлі бараніць Беларускую Народную Рэспубліку ад войскаў Чырвонай арміі, дасланых з Масквы. Ідэя абароны незалежнасьці сёньняшняй Беларусі стала галоўным матывам ў прамовах на мітынгу ў Слуцку. Кіраўнік руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык таксама не спадзяецца на тое, што за Беларусь будуць змагацца тыя, хто сёньня кіруе краінай:«Бо яны ня любыць Беларусь і беларусаў». Паводле Вячаслава Сіўчыка, самаахвярнасьць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну выявілася ня толькі ў барацьбе з бальшавіцкім Чырвоным войскам, але і ў польскіх лягерах для інтэрнаваных, куды патрапілі пасьля баёў на Случчыне адступіўшыя змагары за беларускую незалежнасьць.