На Беласточчыне памёр архімандрыт Гаўрыіл

Архімандрыт Гаўрыіл памёр на 55 годзе жыцця. 22 лістапада на 55 годзе жыцця памёр архімандрыт Гаўрыіл (сапраўднае прозвішча Гіба) са скіта Святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках на Беласточчыне, паведамляе «Радыё Рацыя». Архімандрыт Гаўрыіл нарадзіўся ў 1964 годзе ў Саколцы, а паходзіў з вёскі Вярхлессе. Быў выпускніком вышэйшай духоўнай праваслаўнай семінарыі і хрысціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве. Ад пачатку сваёй духоўнай дарогі звязаны быў з Дабравешчанскім манастыром у Супраслі. У 1986 годзе быў высвечаны ў сан манаха. А два гады пазней стаў архімандрытам. З 1 траўня 2000 года ўзначальваў манашскую супольнасць у Супраслі. Са студзеня 2009 года арганізаваў манашскае жыццё ў скіце ў Адрынках. Быў адзіным з духоўных Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які адмовіўся ад годнасці епіскапа. Меў званне доктара багаслоўскіх навук. Архімандрыт Гаўрыіл быў папулярны сярод жыхароў Беласточчыны, у вольных хвілінах займаўся зёлалячэннем. У 2013 годзе пра яго Юры Каліна зняў дакументальны фільм «Ахімандрыт».