Івонка Сурвілла: Барацьба за вольную і дэмакратычную Беларусь працягваецца

Зварот старшыні Рады БНР з нагоды 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да беларускага народа з нагоды 98-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну. Зварот апублікавала «Радыё Рацыя»:- Дарагія Суродзічы!Надыходзяць угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і, як заўсёды, напаўняецца сэрца адначасна захапленнем гераізмам Случакоў, якія ішлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына, і сумам, што іх ахвярнасць была дарэмнай – бо было іх замала, каб стрымаць чужую навалу, ня было адпаведнай зброі й ніхто ім не памог у іх змаганні. Але Случакі назаўсёды застануцца ў нашай памяці. Яны ішлі змагацца з верай у сваю праўду, не таму што нехта ім загадаў ісці, а таму што яны ведалі, што няма большай каштоўнасці ў чалавека за волю сваю і свайго народу. Дзевяноста восем гадоў таму, яны былі гатовыя аддаць жыццё за волю!!!За гэтых 98 гадоў шмат што змянілася на нашай зямлі. Чужакі знішчылі мільёны найлепшых сыноў і дачок Беларусі.