![]()
Па колькасці Праведнікаў народаў свету Беларусь займае восьмае месца ў свеце. 14 лістапада на офісе Таварыства беларускай мовы адбыўся сход ініцыятыўнай групы па стварэнні Арганізацыйнага камітэта па ўсталяванні помніка беларусам – праведнікам народаў свету, людзям, якія ратавалі яўрэяў падчас Халакосту, паведамляе budzma. by. У часы Другой сусветнай вайны ў Беларусі загінула больш за 800 тысяч яўрэяў (не толькі з Беларусі, але і прывезеных з іншых краін Еўропы). Выжыла толькі каля 30 тысяч, і ў большасці выпадкаў – дзякуючы неабыякавасці жыхароў нашай краіны, якія, рызыкуючы сваімі жыццямі і жыццямі сваіх блізкіх, хавалі і ратавалі яўрэяў. Па колькасці Праведнікаў народаў свету Беларусь займае 8-е месца ў свеце: на пачатак 2018 г. гэтае званне атрымала больш за 900 чалавек (42 з іх жывыя). Відавочна, задакументаваць удалося далёка не ўсе выпадкі, іх значна болей. Але дагэтуль у Мінску няма ніводнага помніка, які б сведчыў пра гераізм і ахвярнасць жыхароў нашай краіны.