![]()
У ВКЛ у розныя часы дзейнічалі Берасцейскі, Тыкоцінскі, Мітаўскі і іншыя манетныя двары. Мы даўно ўжо прызвычаіліся выкарыстоўваць у якасці плацежнай валюты рублі. Між тым слова рубель азначае толькі адсечаны (адрублены) кавалак металічнага злітку (грыўны). Гэта быў далёка не адзіны плацежны сродак нашых продкаў, піша belhistory. com. У ВКЛ у розныя часы дзейнічалі Берасцейскі, Тыкоцінскі, Мітаўскі і іншыя манетныя двары, апроч, безумоўна, рэгулярнага Віленскага. У 2-й пал. XVIII ст. планавалася адкрыць Гарадзенскі манетны двор для вырабу медных манет Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764-1795), але праект не быў рэалізаваны. Срэбная грыўна і яе часткі – рублі Першыя манеты ВКЛ не мелі пазначэння наміналу,таму ўсе яны ўмоўна называюцца дынарыямі. Мяркуючы па іх масе, сярод іх былі ўласна дынарыі-пенязі і наміналы, большыя за дынарый. Дакументальных звестак пра выраб першых манетаў ВКЛ (кан. XIV -XV ст)] не захавалася. У час панавання Аляксандра (1492-1506) і Жыгімонта I Старога (1506-1548) біліся дробныя манеты – дынарыі, паўгрошы, грошы.