![]()
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, што варта рабіць з помнікам гарадавому ў Менску. Саўка ды Грышка абмяркоўваюць на «Радыё Свабода» аплявуху гарадавому. Саўка:У Мінске-горадзеУ нежным возрасьцеАдзін мальчышэчка гуляў. І ўдруг так проста онПа мордзе бронзавайГарадавому рэзка даў. Грышка:Не, нас ня радуеПачвара-статуя -Гарадавы зь ягоным псом. Але міліцыяІдзе маліцца ёйІ б’ецца аб асфальт ілбом. Саўка:Сьвінцілі мальчыка,Адбілі пальчыкіІ начынаюць дзела шыць. І гаварат яму:Пайдзёш ты у цюрму,Хоць толька начынаеш жыць. Грышка:Сказалі фраеру:Кажы на камэру,Што ты раскаяўся ва ўсім. А ён расплакаўсяІ, тыпу, каяўсяВа ўчынку подленькім сваім. Вядома ж, хочаццаДзянёчкам сонечнымГарадавому даць з нагі!Саўка:Ты што, ня трогайГарадавога!Скарэй аттудава бягі!