![]()
Чаму нашыя продкі стрымалі ідэйны наступ русіфікатараў. Як уяўлялі сабе беларусаў-літвінаў расійскія аўтары ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя? З большага, ад моманту захопу беларускіх зямель Расійскай імперыяй пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з нас намагаліся зрабіць людзей другога гатунку. Расійская палітычная вярхушка ўспрымае ўкраінцаў, беларусаў і расіян як адзін народ. Асабліва адметна, гэтыя палітыкі і культурныя дзеячы — не імперыялісты, не рэакцыянеры, не цемрашалы, гэта зусім цывільныя людзі, некаторыя атрымалі адукацыю ў прэстыжных заходніх універсітэтах. Яны ўпэўненыя, што Расія, Украіна і Беларусь — гэта адна тэрыторыя, «але так гістарычна склалася, што дзве вобласці (Украіна і Беларусь) выдзеліліся ў асобныя дзяржавы. Так бывае. Былі ж дзве нямецкія дзяржавы. Зараз — тры расійскіх дзяржавы: Маларосія, Беларосія і Вялікаросія. Калі-небудзь і гэта пройдзе»… — перакананы галоўны рэдактар «Эха Масквы» Аляксей Венедыктаў. Тэксты і думкі падобнага зместу апошнім часам часта блукаюць у расійскіх СМІ і палітычнай літаратуры ў сувязі з падзеямі на Украіне.