Беларускі помнік Тадэвуша Касцюшкі з'явіўся на паштоўках

Палац графаў Пуслоўскіх называны ў іх «рыцарскай мрояй». Сёлета 12 траўня ў Косаве Івацэвіцкага раёна на тэрыторыі музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне, недалёка ад Косаўскага палаца быў адкрыты першы поўнафігурны помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі, перадае «Радыё Рацыя». Помнік Тадэвушу Касцюшку ўжо з’явіўся на беларускіх паштоўках. Выдавец і дызайнер Ігар Федасенка выпусціў дзве прыгожыя паштоўкі з выявамі помніка Тадэвушу Касцюшку. Дарэчы, Ігар Федасенка выдаў яшчэ шэраг арыгінальных паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, Мерачоўшчыне і палацу Пуслоўскіх у Косаве. Некалькі паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, музею Тадэвушу Касцюшку і палацу Пуслоўскіх у Косаве выпусціла ТАА «Паліграфіка» з Брэста. Крынiца: racyja. com Кожная паштоўка выйшла з друку накладам 1000 асобнікаў.