Праўда і сіла за намі

Над былым СССР будзе вечна гучаць пытанне, якое паўтаралі мільёны. Знаёмая медсястра падзялілася ўражаннямі ад паездкі з сынам у час адпачынку ў Санкт-Пецярбург. Яна сказала: «У мяне няма грошай, каб ехаць на Чорнае мора ці за мяжу. Рашыла паказаць хлопчыку прыгожы рускі горад. Але здагадайцеся, што здзівіла яго там, акрамя архітэктурных і мастацкіх цудаў? Цэны на беларускія малочныя вырабы!»Можна зразумець шок школьніка з Беларусі, які чуе, што ў нас самы танны харч на ўсёй постсавецкай прасторы, калі перад ім на паліцах супермаркета застракацелі ў знаёмых упакоўках ёгурты, сыркі, тваражкі па коштах нашмат ніжэйшых, чым дома. Ведаючы курс расійскага рубля, ён перавёў цэны на беларускія грошы. Маці прызналася, што ў Санкт-Пецярбургу не адказала на пытанні сына. Яна, каб не наклікаць на яго бяды, не лезці ў палітыку, якой затурканыя беларусы баяцца нібы агню, не захацела тлумачыць: што ж за гэтым стаіць?Але жыццё бярэ сваё. Як ні круці, а праўду не схаваеш. Канкрэтныя факты выцягваюць з цемры на святло антынародную «палітыку ўнутранага спажывання».