![]()
Вось і Леанід Ільліч любіў Кікабідзэ слухаць: «Мои года — мое богатство». Як жа час бяжыць хутка, дарагая рэспубліка! Дваццаць пяць гадоў амаль прамінула ўжо, і твой малады прэзыдэнт ужо далёка не малады. Нічога не магу з сабой зрабіць: у галаве дагэтуль з тэлевізара гэты паўтор — «я малады прэзыдэнт». Значыць, яшчэ нявопытны, але затое — сьвежы, з рукамі на месцы, з галавой, поўнай «громадья планов». І што цяпер? Чалавек — пэнсійнага веку. Дзе думкі сьвежыя? Дзе грамадзьдзё плянаў? АЭС накшталт чамадану бяз ручкі? І ў выглядзе, перш за ўсё, «косьці ў горле ў Эўропы», як нам сказалі. Такое таксама не забываецца. Ну і ўсе гэтыя прамовы пра сто год камсамолу на думкі сьвежыя яўна ня цягнуць. Але што ў стылі дакладаў Палітбюро — то не паспрачаесься. Чытаем сёньня, што адміністрацыя на Карла Маркса вырашыла амаладзіць кадравыя рэзэрвы краіны. . А можа варта сем разоў перш адмераць? Ці ўсё прадумалі, ці ўзважылі як мае быць?Нядаўна Лукашэнка прамаўляў у гарадзенскім унівэрсытэце, да студэнтаў зьвяртаўся.