Уладзімір Някляеў: Iгар Лучанок меў глыбока беларускі талент

Музыка Ігара Лучанка будзе гучаць вечна. Паэт Уладзімір Някляеў успамінае пра Народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Лучанка, паведамляе «Радыё Рацыя». Нагадаем, што кампазітар памёр у Менску позна ўвечары 12 лістапада. - З Ігарам Лучанком мы пачалі супрацоўнічаць яшчэ ў 70-я гады. Ён ужо быў больш-менш вядомым кампазітарам, а я тады толькі пачынаў працаваць з песнямі з падачы майго кіраўніка семінара ў Літаратурным інстытуце Льва Ашаніна. Можна ўзгадваць розныя моманты ў нашым жыцці. Часам дзеянні Ігара былі на мяжы паміж рэальнасцю і нерэальнасцю. Фантазіі блукалі ў яго думках. Ён збіраўся жыць на нейкім кургане ў Беларусі, збіраўся з’ехаць у Маскву, куды, па яго словах, клікалі Пахмутава і Кабзон, бо ў Беларусі яму дыхаць не даюць. Але, у рэшце рэшт, сабраўшыся ехаць у Маскву, ён тэлефанаваў мне зранку і казаў: “Паехалі ў Пухавічы”. Там жылі яго бацькі апошнім часам. - Народ любіў песні Ігара Лучанка…- Аднойчы мы ехалі ў электрычцы, і ў вагоне ў некага аказаўся гармонік.