У продажы з’явіўся каляндар «Не маўчы па-беларуску!» на 2019 год

Новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў. Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску – 2019” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо ў крамах. Набыць яго або замовіць можна ўжо цяпер, пiша budzma. by. Новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў. Крынiца: budzma. by Гэтым разам каляндар складаецца з 40 невялікіх гісторый, збольшага пададзеных у форме “тыдняў”. Дзякуючы такому падыходу каляндар атрымаўся максімальна разнастайным і цікавым, а таксама яшчэ зручнейшым для вывучэння беларускай мовы. Крынiца: budzma. by У якасці прыкладаў такіх “гісторый” можна прывесці беларускія назвы пальцаў, вайсковыя каманды, прафесіі, гукаперайманні. Традыцыйна вялікае месца ў календары займаюць жывёлы. Дарэчы, большасць “жывёльных” скорагаворак для кожнага з месяцаў прыдумаў сам дызайнер Анатоль Лазар, які займаецца ўкладаннем календара. А мастачка Дар’я Мандзік таленавіта праілюстравала іх, як, зрэшты, і ўсе 365 дзён.