«Змагайцеся за незалежную Беларусь!»

Сёння аднаму з лепшых беларускіх настаўнікаў Алесю Белакозу споўнілася б 90 гадоў 90 гадоў таму, 11 лістапада 1928 года нарадзіўся грамадскі дзеяч, музеязнаўца, настаўнік і краязнаўца Алесь Белакоз. Пра яго жыццё і жыццёвую філасофію расказвае фільм «Роспач і надзея», які захоўваецца ў фондах архіва кінафотафонадакументаў. Tut. by распавядае аб жыцці і дзейнасці выбітнага беларуса. Алесь Белакоз нарадзіўся на Гродзеншчыне, у вёсцы Ляткі Ваўкавыскага павета (цяпер Мастоўскі раён), якая з часам злілася з вёскай Гудзевічы. Ён пражыў там амаль усё жыццё, працуючы настаўнікам роднай мовы і літаратуры (атрымаў завочную адукацыю ў Гродзенскім педуніверсітэце). У 1948 годзе малады Алесь Белакоз пачаў дысідэнцкую дзейнасць. Ён напісаў на лістках заклік «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» ды раскідаў іх з цягніка па дарозе ў Мінск. Пазней ён раздабыў шрыфт і надрукаваў антысавецкія ўлёткі, якія з сябрамі распаўсюджваў у Гродне. Белакоз цудам пазбег арышту. Але з-за яго было затрымана шмат невінаватых людзей, таму настаўнік адмовіўся ад сваёй дзейнасці.