![]()
I гэта на фоне таго, што ў дваццаці пяці краінах свету працуюць больш за сто арганізацый беларускай дыяспары. У 2018 годзе на замову «Бацькаўшчыны» было праведзенае даследаванне наконт таго, як прадстаўлена дыяспара ў сучасным адукацыйным працэсе ў Беларусі на прыкладзе сярэдняй школы, паведамляе zbsb. org. Вынікі даследавання засмучаюць: культурны і гістарычны ўнёсак беларусаў замежжа ў школьных падручніках амаль што цалкам праігнараваны. Больш за тое, некаторыя падручнікі гуманітарнага і гісторыка-грамадазнаўчага цыклу фармуюць негатыўнае стаўленне да беларускай дыяспары. Да прыкладу, падручнік па грамадазнаўстве для 10 класа сцвярджае, што «. . . беларуская нацыя – гэта беларускі народ, які аб’ядноўвае ўсіх грамадзян нашай краіны. . . », гэтым самым выключаючы з нашага народу 3,5 млн чалавек, якія, жывучы за мяжой і маючы грамадзянства іншых краін, вызнаюць сябе беларусамі. Не адпавядае рэчаіснасці і сцвярджэнне з падручніка па грамадазнаўстве для 9 класа, быццам бы «ў шматнацыянальных калектывах беларусы, як правіла, нясхільныя ўтвараць зямляцкія і нацыянальныя мікрагрупы, таму што цэняць у чалавеку перш за ўсё яго асабістыя якасці, а фактар этнічнай прыналежнасці для іх невырашальны».