![]()
Курапаты – індыкатар нашых адносінаў да нашай будучыні. Не аціхаюць жарсці вакол Курапатаў. То грамадства крыжы вакол могілкаў ставіць, то ўлада звон на Галгофу ўсцягвае. І па кім ен звоніць?. . Па мертвых, па жывых?. . Па былым, па будучым?. . Усе змяшалася на Галгофе. Вось чалавек, які збудаваў у Курапатах кабарэ, сказаў, што раней не адчуваў, што гэта за месца, а цяпер адчуў. Калі так – пакайся. Але не. Вырашыў купіць індульгенцыю. На ўсялякі выпадак. На будучыню. Мае пакаленне (дый не толькі мае, пакаленне бацькоў і дзядоў таксама) ўсе жыцце пражыло ў надзеі на будучыню. «Няхай сення, – казалі (дый кажуць) нам, – сыта не паесці, цепла не апрануцца, але заўтра!. . У будучыні!. . » І нам заставалася толькі гадаць, якой наша будучыня будзе?Наша будучыня – могілкі. Для тых, каго пахаваюць пад бярозкамі на пагорку, светлая, для тых, каго пад ялінкамі ў нізіне, цемная. Але розніца паміж светлыі і цемным (у дадзеным выпадку) не істотная. Істотная яна ў іншым. У адказе на пытанне: наша будучыня мертвая, ці вечная?Гэта не пытанне рэлігіі.