![]()
Многія ўдзельнікі імпрэзы ўпершыню пачулі пра лёс і творчасць славутай паэткі. У Гародні адзначаецца 115-я гадавіна з дня нараджэння беларускай паэткі Наталлі Арсенневай. Ужо прайшла першая імпрэза для слухачоў Універсітэта Залатога Веку, паведамляе “Радыё Рацыя”. Пры аншлагу выступілі паэты, музыкі, літаратурныя крытыкі Гародні і Гарадзеншчыны. Многія ўдзельнікі імпрэзы ўпершыню пачулі пра лёс і творчасць славутай паэткі. – Не ведала. Атрымала вялікае задавальненне. – Вось мы ідзём, абмяркоўваем, вельмі спадабалася, цікава. – Не ведалі. – Чула яе некаторыя вершы, але не ведала, што яна была ў эміграцыі. Творчая спадчына Арсенневай ацэньваецца крытыкамі вельмі высока. Яе пяру належыць гімн „Магутны Божа”, на шэраг вершаў напісаны папулярныя песьні і вальсы, яна пісала лібрэты на оперы і перакладала з іншых моваў. Кажа літаратуразнаўца Ала Петрушкевіч:– Яна была прыгожай. Найперш талент. Зразумела, што самы першы складнік – прыгажосць, знакавасць і класічнасць паэзіі. Мы ж разумеем генетычны ўзровень – з роду Лермантава, гэта ж таксама вельмі важна.