![]()
7 лістапада ў амбасадзе Літвы ў Беларусі прайшла канфэрэнцыя «Курапацкая трагедыя. Захаваньне мінулага для сучаснасьці». У канфэрэнцыі удзельнічалі беларускія і літоўскіх актывісты, якія клапоцяцца пра захаваньне памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, а таксама палітыкі і навукоўцы з абодвух краін, пацярпелых ад сталінскіх рэпрэсій, паведамляе «Радыё Свабода». Стэнд з фотаздымкамі сьведак расстрэлу ў Курапатах «Стралялі ў патыліцу і ўкладвалі штабялямі»У 1988 годзе беларускі архэоляг Мікола Крывальцэвіч як экспэрт удзельнічаў у першых дасьледаваньнях магіл ва ўрочышчы Курапаты каля Менску, якія праводзіла сьледчая група пад кіраўніцтвам супрацоўніка пракуратуры Беларусі Язэпа Бролішса. Тады ж як экспэрт ў раскопках браў удзел і Зянон Пазьняк. Вось 10 фактаў пра курапацкія магілы, якія, паводле Міколы Крывальцэвіча, варта не забываць сучасьнікам. Мікола Крывальцэвіч 1. У ліпені 1988 года дасьледавалася 6 ямін з парэшткамі людзей, якія знаходзілі на глыбыні да 2 мэтраў.