![]()
Тэксты прысьвечаныя небясьпечным зьявам і працэсам для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай». На 240 старонках – выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна, паведамляе «Радыё Свабода». Тэксты прысьвечаныя небясьпечным зьявам і працэсам для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстраваныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця. Пазьняк піша пра цывілізацыйныя зьмены і сувязь іх з ідэалёгіяй, кіруемыя, на яго думку, працэсы, арыентаваныя на разбурэньне асобы чалавека хрысьціянскага тыпу і на зьмяненьне карціны сьвету. «Звычайна гэта адбітак дзейнасьці лявацтва і маргінальных агрэсіўных груп. Таксама можа быць вынікам акупацыйнай палітыкі, накіраванай на вынішчэньне нацыі і культуры», – піша ў прадмове аўтар. Паводле яго, на сёньняшні дзень тое, што яшчэ ў палове ХХ-га стагодзьдзя было «несуцяшальным папярэджаньнем, цяпер стала рэальнасьцю, ідэалёгіяй дэградацыі асобы».