Прэм'ер БНР, які карміў увесь Менск

10 фактаў пра Рамана Скірмунта. Выйшла кніга «Раман Скірмунт (1868-1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю». Аўтар манаграфіі Алесь Смалянчук распавёў Свабодзе 10 невядомых фактаў пра адну з ключавых постацяў беларускай незалежнасьці пачатку ХХ стагодзьдзя. 1. У сям’і Скірмунтаў да XVІІ стагодзьдзя размаўлялі па-беларускуСкірмунты — літоўскі род. Імя Skirmuntas дагэтуль існуе ў Літве, хоць ня вельмі папулярнае. На беларускім Палесьсі Скірмунты зьявіліся на пачатку XVI стагодзьдзя. А вось у легендарнай гісторыі пачаткі роду ідуць ад рымскіх патрыцыяў. Раман Скірмунт выхоўваўся ў польскай сям’і, але прызнаваўся, што да XVІІ стагодзьдзя ягоныя продкі размаўлялі па-беларуску. Ужо потым Скірмунты былі палянізаваныя. Ён сваёй радзімай заўсёды лічыў гістарычную Літву і Палесьсе, як частку гістарычнай Літвы. 2. Шляхецкі род пераўтварыўся ў бізнэсоўцаўДзед і бацька Рамана парвалі з традыцыямі шляхты, якая жыла з прыгонных сялян, і сталі буйнымі прадпрымальнікамі. На месцы маёнтка ў цяперашняй вёсцы Парэчча Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці яны стварылі прамысловы цэнтар, адзін з буйнейшых у Менскай губэрні ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя.