Беларуская народная казка

Як старшыня Сьледчага камітэту дарыў дарогу за $660 тысяч. Старшыня Сьледчага камітэту адкрыў адрэзак дарогі побач з роднай вёскай на Палесьсі. Граў гармонік, танцавалі дзеткі, Івану Наскевічу дзякавалі і дарылі букеты. Толькі невядома за што. Таямніцу палішынэля не раскрыў і рэпартаж з фатаздымкамі на сайце Сьледчага камітэту. Зь яго вынікае, што нармальнай дарогі ў жыхароў Церабліч на Століншчыне не было прынамсі ад ІІ усясьветнай вайны. Падвялі і камуністы, якія ў сераду будуць расьпінацца пра свае заслугі перад гісторыяй. За савецкім часам па малако ў Цярэблічы прыяжджалі на гусенічных трактарах. Таму непадробная радасьць на тварах людзей — ня дзіва. Для іх гэта як казка. Моцна дзівіць прысутнасьць на шасьці здымках зь дзесяці героя гэтай казкі — старшыні Сьледчага камітэту. Дзеці дораць кветкі Івану Наскевічу Можа, ён быў там у рамках прафэсійных абавязкаў? Здаецца, нікога не затрымалі. Спансараваў гэтыя 4,6 км? Ды не, напісалі б. Да таго ж рамонт каштаваў $660 тысяч.