![]()
Тэатр усядно працягваецца. Па беларускай інтэрнэт-прасторы пачаў гуляць запіс, на якім чатырнаццацігадовым навучэнцам беларускай навучальнай установы настойліва рэкамендуюць уступаць у БРСМ. Аргументы за ўступленне настаўніца прыводзіць па-даросламу моцныя, канкрэтныя, называючы адмову ўступаць у арганізацыю правапераемніка ленінскага камсамола напачатку «антысаветчынай», а пасля і «антыбеларусчынай». І не зважае на меркаванні бацькоў навучэнцаў, якія супраць таго БРСМу. І папярэджвае яшчэ, што адсутнасць пасведчання БРСМ можа негатыўна паўплываць у будучым пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Па сабе ведаю як гэта можа быць. У свой час, як я стаў савецкім піянерам, мне на карак як частачку савецкага сцяга пачапілі чырвоны піянерскі гальштук. І вось тады, насуперак сваім дзіцячым чаканням, я не заўважыў асаблівага захаплення гэтым фактам у сваіх бацькоў. А дзяды дык увогуле прасвятлілі мяне наконт беларускіх нацыянальных колераў, якім мой піянерскі гальштук не зусім адпавядаў.