![]()
Мы ніколі не збудуем наш утульны агульны дом, калі не дакранёмся да гістарычнай праўды. 3 лістапада, у Зьмітраўскую суботу (паводле бізантыйскай традыцыі), сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі месцы пахаваньняў рэпрэсаваных у ваколіцах Віцебску. Разам з актывістамі імпрэзе памяці ўдзельнічаў і сьвятар, пiша vitebskspring. org. Пробашч віцебскага касцёла святога Антонія Вячаслаў Барок асьвяціў пастаўленыя актывістамі крыжы, маліўся ды прасіў Госпада, каб той дараваў правіны людзям, што былі забітыя, а таксама прасіў дараваньня для тых, хто забіваў невінаватых. Цывільныя могілкі ля вёскі МазалаваПершым месцам, якое ўшанавалі актывісты, сталіся цывільныя могілкі ля вёскі Мазалава. Тут 28 жніўня 2018 году знайшлі свой спачын парэшткі 302-х рэпрэсаваных, якія былі эксгумаваныя ва ўрочышчы Хайсы. Пахаваньне, на якое сяброў ініцыятывы не запрасілі, стала чарговай спробай з боку ўладаў адтэрмінаваць абвяшчэньне праўды пра злачынствы савецкай улады за часамі Сталіна.