![]()
Дзясяткi людзей прыйшлі ў дзень памінання памерлых «Дзяды», ушанаваць памяць нявінна забітых. Трыццаць чалавек прыйшлі 3 лістапада, у дзень памінання памерлых „Дзяды”, ушанаваць памяць нявінна забітых да двух крыжоў, устаноўленых насупраць Магілёўскага мясакамбіната, дзе ў гады сталінскіх рэпрэсій праходзілі расстрэлы, паведамляе “Радыё Рацыя”. У адрозненне ад папярэдніх гадоў, калі да месца масавых расстрэлаў часта прыходзілі толькі некалькі грамадскіх актывістаў апазіцыйных партый, сёння сярод тых, хто сабраўся, было шмат новых людзей, моладзі. Фото: svaboda. org „Ахвяры масавых рэпрэсій вартыя таго, каб мы пра іх памяталі. І памяталі не толькі асабіста, але і масава. Каб была нейкая калектыўная памяць, з якой можна жыць наступным пакаленням. Бо, на жаль, мы сёння назіраем сітуацыю, калі аднаўляецца гэтая савецкая, камуністычная ідэалагічная сістэма. Сёння святкуецца юбілей ВЛКСМ, зноў да 7 лістапада прымеркаваны нейкія святочныя мерапрыемствы.