Алег Трусаў: Любая нацыя павінна стварыць універсітэт

Мець нацыянальны ўніверсітэт – надзвычай важна. У сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах адбылася прэзентацыя беларускага Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Прысутных на сустрэчы кіраўніцтва ўніверсітэта пазнаёміла з планамі і праектамі новай нацыянальнай установы, паведамляе «Радыё Рацыя». Фота: racyja. com Выконваючы абавязкі рэктара ўніверсітэта Алег Трусаў расказаў пра набор на курсы, дзе навучанне па самай мінімальнай цане: за 72 гадзіны – 200 беларускіх рублёў, а навучацца могуць людзі розных узростаў. Вывучаць беларускую, англійскую, нямецкую і польскую мовы, а таксама фізіку, хімію, матэматыку і гісторыю Беларусі. Фота: racyja. com Універсітэт арыентуецца на найноўшыя стандарты ў галіне адукацыі менавіта еўрапейскага і міжнароднага досведу. Мець нацыянальны ўніверсітэт – надзвычай важна, кажа Алег Трусаў:– Любая нацыя павінна стварыць універсітэт. Што зрабілі айцы БНР? Заявілі, што ёсць універсітэт і абралі аргкамітэт на чале з акадэмікам Карскім.