![]()
Канец усёй гэтай сістэмы блізкі. У інтэрнэце і на сайтах недзяржаўных СМІ з’явіўся відэа-аўдыёзапіс, на якім завуч і настаўнік адной з менскіх школ на павышаных танах і шантажом прымушае вучняў запісвацца ў БРСМ, паведамляе «Радыё Рацыя». Па словах грамадскага дзеяча і былога выкладчыка Вінцука Вячоркі, гэта не таямніца, што да школаў даводзяць планы запісвання дзяцей у палітычныя арганізацыі. У той самы БРСМ, у так званую піянерскую арганізацыю, у паўсталых з попелу акцябратаў:– Тое, што гэта такім чынам «выплыла» і імгненна пашырылася па сетках, рана ці позна мусіла адбыцца. Прызнацца, найбольш станоўчым для мяне аспектам таго, што адбылося, была пазіцыя дзяцей. Па-першае, яны разумелі, што адбываецца і гэта запісалі. Па-другое, як можна зразумець з запісу, яны, ці прынамсі вялікая частка з іх, не хацелі насуперак сваёй волі быць запісанымі ў гэтую арганізацыю. «А калі няма дабараахвотнасці, то значыць, гэты «калос», — БРСМ, — які жарэ немалыя бютжэтныя грошы, стаіць на гліняных нагах», — кажа Вінцук Вячорка.