![]()
У Гародні прайшла сустрэча памяці выбітнага беларуса. Гарадзенскія гісторыкі, краязнаўцы, літаратары ўзгадалі на сустрэчы інтэлектуальнага клуба «Паходня ісціны» Вацлава Ластоўскага, перадае «Радыё Рацыя». Літаратарка Ала Петрушкевіч захапляецца дзейнасцю Вацлава Ластоўскага: «Сярод самых вялікіх адраджэнцаў – Вацлаў Ластоўскі. Асоба незвычайная. Чалавек фактычна без адукацыі і стаў акадэмікам. Чалавек, які не меў асаблівай палітычнай аўры, вырастаў, абсалютна далёкі ад гэтага ўсяго, і становіцца ў нейкім часе прэм’ер-міністрам БНР». Для краязнаўцы Алеся Госцева Вацлаў Ластоўскі – асоба, пра якую ён даведаўся зусім нядаўна, 25-30 гадоў таму: «Пра Вацлава Ластоўскага пачуў не надта рана.