«Хачу матываваць людзей»: Беларус заснаваў у ЗША фонд, каб дапамагаць землякам

Незвычайная гiсторыя Сяргея Сапоненкi. Сяргей Сапоненка нарадзіўся ў Гомлі зь цяжкай формай дзіцячага цэрабральнага паралічу. Ён ня мог размаўляць, варушыць нагамі і рукамі. Хлопчык вучыўся ў савецкім інтэрнаце «для калек». Цяпер у гэты інтэрнат ён прылятае з ЗША — возіць дапамогу дзецям. Сяргей — паэт, мэцэнат, матывацыйны сьпікер, заснавальнік фонду. У ЗША ў яго жонка-прыгажуня, маленькая дачка Даніэла і вялікі дом. Яго сябры жывуць па ўсім сьвеце, пiша «Радыё Свабода». Сьмерць палявала на яго тройчыНарадзіўшыся ў 1966 годзе, Сяргей ня дыхаў. Лекары вярнулі яго да жыцьця праз сорак хвілін. Бацькам сказалі: «Доўга не працягне». Цяжкая форма ДЦП ператварыла яго цела ў турму. Ён ня мог гаварыць, варушыць рукамі, нагамі. Вучыўся ў Рэчыцкай школе-інтэрнаце. Такія дзеці не патрэбныя былі ў шчасьлівым савецкім соцыюме, іх стараліся схаваць далей ад вока. Пасьля 20-годзьдзя сьмерць зноў пачала паляваць на Сяргея. Аднойчы зімой, у мароз, ён быў з бацькамі на лецішчы. Паехаў на вазку падыхаць паветрам.