![]()
Некалькі аптымістычных назіранняў пра нашую краіну і народ. Маша Чаракова, аўтарка кнігі-бестселера «Гэта Беларусь, дзетка», змясціла маніфест-прызнанне ў любові да Беларусі на сайце BelarusFeed. com, які публікуе навіны пра нашую краіну па-англійску, пiша nn. by. Мяне завуць Маша Чаракова, і я мушу зрабіць прызнанне: у мяне залежнасць ад БеларусіБеларусь — мая радзіма, мая вялікая любоў. Хоць я і вырасла не ў Беларусі (мая сям’я з’ехала з краіны, калі мне было восем год), мне пашанцавала тут нарадзіцца. Пасля ўніверсітэту я вырашыла вярнуцца ў Мінск, каб адкрыць гэтую краіну для сябе, ужо дарослай. Я планавала застацца тут на паўгода, але ў выніку пражыла і адпрацавала ў Беларусі тры гады. Пасля я вярнулася ў Нідэрланды, каб гадаваць дзіця з маім мужам-швейцарцам. Але нават пасля гэтага я працягвала працаваць у Беларусі, вандруючы штомесяц паміж Амстэрдамам і Мінскам. Я працавала над шматлікімі праектамі — трэнінгамі і ментарствам над сацыяльнымі прадпрымальнікамі, а таксама пісала кнігі.