![]()
Рут Уолер уратавала двух хлопчыкаў, якія танулі ў возеры каля рэзыдэнцыі UNRRА ў Лошыцы. Новыя кіраўніцы амбасады ЗША і прадстаўніцтва ААН ушанавалі памяць амэрыканкі Рут Уолер, якая пасьля вайны працавала ў місіі ААН у Менску, тут памерла і была пахаваная на Вайсковых могілках, паведамляе «Радыё Свабода». 4 жніўня 1946 году ў Менску памерла амэрыканка Рут Уолер, якая працавала ў Адміністрацыі дапамогі і аднаўленьня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый — UNRRА. Рут Уолер уратавала двух хлопчыкаў, якія танулі ў возеры каля рэзыдэнцыі UNRRА ў Лошыцы. А сама пасьля гэтага захварэла на постгрыпозны мэнінгіт. Яе лячылі найлепшыя мэдыкі Беларусі, але мэдыцына аказалася бясьсільнаю, і праз тыдзень Рут ня стала. Джэніфэр Мур Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур і новая кіраўніца прадстаўніцтва ААН Ёанна Казана-Вішнеўская 25 кастрычніка ўсклалі кветкі да магілы Рут Уолер. Спадарыня Мур расказала, што даведалася пра гісторыю Рут, як толькі трапіла ў Менск.